У Вілейскім раёне “Аўдзі” ўрэзалася ў дрэва: кіроўца загінуў
02.09.2013
—
ЧП
29 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паблізу вёскі Сосенка. Адбылося яно каля 19.30.
Аўтамабіль “Аўдзі-80” урэзаўся ў дрэва, кіроўца ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінуў на месцы. Супрацоўнікі райаддзела аказалі дапамогу ў выманні загінулага з машыны пры дапамозе спецыяльнага абсталявання.
– 28-гадовы мясцовы жыхар не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, які з'ехаў у кювет і наехаў на прыдарожнае дрэва, – паведамілі ва УДАІ упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. – Мужчына кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Вядома, што загінулы не быў прышпілены рамянём бяспекі. Ён быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам.
Аддзел інфармацый.
Фота mchs.gov.by