У Смаргоні вучні возьмуць у рукі плакаты з імёнамі дзяцей, якія загінулі ў аварыях
02.09.2013
—
ЧП

Заўтра, 3 верасня, у Смаргоні пройдзе акцыя да дня памяці дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ.
– Уздоўж вуліцы Савецкай каля 11.00 восем дзяцей будуць стаяць у святлоадбівальных камізэльках з плакатамі, на якіх напісаныя імёны і прозвішчы загінулых, – кажа начальнік Смаргонскага аддзела ДАІ Генадзь Апанасовіч. – Учора і сёння нашы супрацоўнікі гаварылі пра гэта вучням на лінейках.
Настасся РОЎДА.
Фота data9.gallery.ru