Мінчанін збіў дзіка на Ашмяншчыне
23.08.2013
—
ЧП

Здарэнне адбылося на 78 кіламетры трасы Мінск-Ашмяны, непадалёк ад вёскі Брылькі Валожынскага раёна 21 жніўня каля гадзіны ночы. Жыхар Мінска рухаўся на сваім матацыкле “Ямаха”. Ён не заўважыў знянацку выбегшага з лесу дзіка і наехаў на яго. Кіроўца матацыкла атрымаў цялесныя пашкоджанні.
У сувязі з раннім наступленнем цемры, колькасць аварый з удзелам жывёл павялічылася. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць пільнымі, асабліва тых, хто рухаецца праз лясныя масівы.
Паводле зводкі УУС Мінаблвыканкама.