Ад крадзяжу ровараў не выратаваў і дамафон

Источник материала:  
23.08.2013 — ЧП

За месяц на Валожыншчыне ўжо скралі пяць ровараў.

 

 З пад’езда дома па вуліцы Савецкай скралі два новыя горныя ровары.

Невядомыя скралі іх, нягледзячы на тое, што пад'езд абсталяваны дамафонам.

Як туды трапілі зламыснікі, пакуль невядома. Вядзецца пошук.

Ровары ўсё часцей становяцца здабычай злачынцаў. За апошні месяц у Валожыне скралі яшчэ тры ровары. Міліцыя просіць грамадзян больш пільна сачыць за сваёй маёмасцю, адзначае намеснік начальніка Валожынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Віталь Мінкевіч.

Наталля ТУР.

←Мінчанін збіў дзіка на Ашмяншчыне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика