Ля Свіры патануў мужчына
17.06.2013
—
ЧП
14 чэрвеня на рацэ Свірыца паблізу г. п. Свір патануў 33-гадовы мужчына.
Паведамленне пра тое, што тоне чалавек, паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у 16.08. На нумар “101” патэлефанавала жанчына.
Выратавальнікі прыбылі праз дзве хвіліны. З тлумачэнняў відавочцаў высветлілі, што кампанія адпачывала на беразе ракі. Затым 33-гадовы мужчына вырашыў пакупацца. Праз некаторы час сябар заўважыў, што ён пачаў тануць і паспрабаваў яго выратаваць. Аднак дапамагчы не ўдалося.
У момант прыбыцця групы выратавання на вадзе раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях патанулага на паверхні вады не было. Неўзабаве ў пяці метрах ад берага на глыбіні два метры знайшлі цела мужчыны.
Паводле Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.
Фота seculife.ru