Два грузавікі сутыкнуліся на Вілейшчыне. Выратавалі трох чалавек
29.04.2013
—
ЧП
У суботу, 27 красавіка каля вёскі Забор’е ў Вілейскім раёне сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі “ГАЗ-66”.
– Паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паступіла ў 9.37, –расказалі ў цэнтры аператыўнага кіравання Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. – Пра здарэнне паведаміла відавочца.
Сутыкненне двух грузавых аўтамабіляў, якія перавозілі дровы, адбылося на восьмым кіламетры аўтадарогі “Хаценчыцы-Радашковічы”. Па папярэдняй інфармацыі, адзін з аўтамабіляў выехаў на паласу сустрэчнага руху.
З дапамогай гідраўлічнага інструменту з адной машыны выратавальнікі вынялі 45-гадовага кіроўцу, з другой – 40-гадовага кіроўцу і яго бацьку.
Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу з дыягназамі множныя пераломы ног, ўдары цела.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота 112.by.