У п’янай маладзечанкі двойчы ўкралі залатыя пярсцёнкі
Дама прывяла да хаты двух знаёмых, каб выпіць гарэлкі. Пасля чаго ў яе прапалі тры залатыя пярсцёнкі, ланцужок, бранзалет і завушнічкі.
Пярсцёнкі ў жанчыны ляжалі на кухні. Падчас распівання спіртных напояў яна некалькі разоў выходзіла з кухні. Потым заўважыла, што прапалі тры пярсцёнкі.
Жанчына пачала гаварыць сваім знаёмым: “Вы што, хлопцы, навошта пярсцёнкі забралі? Аддайце”.
Мужчыны сталі адмаўляцца, што не бралі іх. Сталі шукаць на падлозе, можа, яны зваліліся ці закаціліся куды. Раптам пярсцёнкі знайшліся.
Жанчына аднесла іх у іншы пакой і паклала на тэлевізар. Потым госці перайшлі ў той самы пакой, дзе яна паклала пярсцёнкі. Сама ж з пакоя таксама выходзіла некалькі разоў.
На наступны дзень жанчына заўважыла, што пярсцёнкі зноў зніклі. Да таго ж знік ланцужок, бранзалет і завушнічкі.
І толькі прыкладна праз месяц, калі ў гэтай справе пачала разбірацца міліцыя, мужчына вярнуў пярсцёнкі, але адзін з іх быў надламаны.
Пра гэта паведаміла следчы па асабліва важных справах Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Марына Рагінская.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота anapa.info.