“Опа! Курткі няма! А разам з ёй мабільніка і 400 долараў”

Источник материала:  
22.04.2013 — ЧП

У суботу, 20 красавіка, кватэру 55-гадовага маладзечанца абакралі, пакуль ён ляжаў на канапе.

Гаспадар быў дома. Да яго прыйшоў сусед, яны разам выпілі гарбаты, і госць накіраваўся дадому.

Але дзверы зачыніў дрэнна, яны засталіся прыадчыненыя.

Гаспадар жа не звярнуў на гэта ўвагу і пайшоў глядзець тэлевізар. Потым глянуў на фіранкі, а яны закалыхаліся. Мужчына падумаў, што гэта звычайны скразняк.

– А сёмай гадзіне вечара ён вырашыў схадзіць выкінуць смецце, – распавядае следчы па асабліва важных справах Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Марына Рагінская. –  Прайшоў праз свой вузкі калідор і хацеў апрануць куртку, а тут – опа! Куткі та няма! А разам з ёй мабільнага тэлефона і 400 долараў.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота 4bloka.com.

←Як паводка прайшлася па рэгіёне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика