Мужчына ўкраў у суседа тысячу расійскіх рублёў і пачак цыгарэт

Источник материала:  
18.03.2013 — ЧП

Здарэнне адбылося  13 сакавіка ў кватэры па вуліцы Валынца.

Раніцай 13 сакавіка 41-гадовы мужчына дрэнна сябе адчуваў пасля п’янкі і вельмі хацеў выпіць, каб палягчэла. Але маці нікуды  яго не пускала...

Тады ён вырашыў выйсці з дому іншым шляхам. Выйшаў на свой балкон і пералез да суседа. Гэты было магчыма, бо балконы сумежныя.

Аднак суседа дома не аказалася. Чакаць мужчына не жадаў, таму выбіў акно і залез у кватэру.

Там ён накіраваўся да ўваходных дзвярэй, але адчыніць іх яму не ўдалося.

Мужчыну трэба было нечым сябе заняць, таму ён палез у халадзільнік. На яго радасць, у ім знайшлося піва. Выпіў некалькі шкляначак. Потым убачыў яшчэ і цыгарэты і прыхапіў сабе.

Пасля гэтага позірк яго патрапіў на сурвэтку, пад якой ляжалі тры тысячы расійскіх рублёў. Адлічыў сабе тысячу (амаль 280 тысяч беларускіх рублёў), астатнія грошы паклаў на месца.

У гэты момант якраз вярнуўся сусед. Мужчына яшчэ на парозе яму патлумачыў, як ён апынуўся ў кватэры, але сусед  адразу вырашыў праверыць, ці на месцы яго грошы. Не далічыўшыся тысячы расійскіх рублёў, ён выклікаў міліцыю.

Узбуджаная крымінальная справа.

Юры БАГУШЭВІЧ, старшы следчы Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта.

Фота alcoz.ru.

Чытайце таксама:

18.03.2013.У жанчыны з кішэні курткі скралі тры тысячы еўра і дзве тысячы долараў

18.03.2013.У Маладзечанскім раёне крадзяжоў тэарэтычна стала на трэць менш

←В Пинском районе спасатели взрывали лед на реке, чтобы освободить мост от затора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика