У жанчыны з кішэні курткі скралі тры тысячы еўра і дзве тысячы долараў

Источник материала:  
18.03.2013 — ЧП

Калі адбыўся крадзеж – невядома. Апошні раз жанчына бачыла свае грошы 9 студзеня.

Жанчына – мінчанка. Сын яе жыве ў Чысці. Іх дача знаходзіцца ў вёсцы Вялікі Бор Маладзечанскага раёна.

Перыядычна яны там бываюць. Сын яе амаль кожны дзень, бо на дачы жыве сабака, якога трэба карміць. Маці ж яго – радзей.

На дачы жанчына хавала свае грошы (амаль 53 мільёны беларускіх рублёў). Яны ляжалі ў куртцы, што вісела на крэсле.

Калі ж яна прыехала 15 лютага ў чарговы раз у Вялікі Бор, грошай не знайшла.

Як потым выявілася, яе сын два разы прыязджаў на дачу разам з сябрамі.

У доме ніякіх прыкмет узлому няма.

Юры БАГУШЭВІЧ, старшы следчы Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта.

Фота lucky-tour.com.ua.

Чытайце на гэтую ж тэму:

18.03.2013.Мужчына ўкраў у суседа тысячу расійскіх рублёў і пачак цыгарэт

←Мужчына ўкраў у суседа тысячу расійскіх рублёў і пачак цыгарэт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика