У браканьераў канфіскавалі амаль 9 кіламетраў сетак

Источник материала:  
21.01.2013 — ЧП

У 2012 годзе супрацоўнікі Нацыянальнага парку “Нарачанскі” выявілі 420 парушэнняў пры­ро­­да­ахоўнага заканадаўства.

Гэта на 85 больш, чым пазалетась. Асноўныя парушэнні — невыкананне правілаў аматарскага рыбалоўства, паведамілі ў Нацыянальным парку. За выяўленыя грубыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства праваахоўнымі органамі былі распачатыя 9 крымінальных спраў, у выніку 10 чалавек прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, чацвёра з іх асуджаныя.

У браканьераў канфіскавалі 203 сеткі агульнай даўжынёй больш за 8700 метраў,  300 нератаў, 192 донныя вуды, 2 адзінкі паляўнiчай агнястрэльнай зброі  і іншае.

Аддзел інфармацыі.

Фота edu.fedpress.ru

←Два жителя Брестчины отморозили ноги, пытаясь уйти за границу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика