Жыхар Чысці сеў у турму ў шосты раз

Источник материала:  
13.11.2012 — ЧП

Мужчыну 34 гады, а ён паспеў адседзець у турме і за забойства, і за рабаванне, і за парушэнне аўтарскіх правоў. Цяпер яго асудзілі за выраб і захоўванне наркотыкаў.

Першае злачынства ён здзейсніў 18 год таму. Другое – праз два гады, трэцяе – праз тры, чацвертае – праз чатыры, пятае – праз пяць. Шостае адбылося сёлета, але не праз шэсць, а праз чатыры гады пасля апошняга.

У пачатку ліпеня мужчына быў ў Нацыянальным парку "Браслаўскія возеры" каля возера Абаб'е. Там ён з прывезеных кампанентаў і бінту, прамочанага рэчывам, якое выдзяляе мак, прыгатаваў наркотык.

Адну частку ўжыў адразу, а другую завёз дамоў у мястэчка Краснае. У пераліку на сухі астатак, у мужчыны засталося 0,1550 грама ацэтыляванага опію.

У пачатку жніўня ў незнаёмага з Краснага абвінавачаны набыў не менш, чым 0,0171 грама опію, які з'яўляецца небяспечным наркотыкам. А сёмага жніўня каля 5.00 на 27-м кіламетры дарогі "Мінск-Віцебск" мужчына купіў рэчыва, у склад якога ўваходзіць амфетамін. Частку яго ўжыў, а другую, 0,23 грама, таксама прывёз у Краснае і захоўваў.

Наркотыкі міліцыя канфіскавала сёмага жніўня каля 21.00.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам.

Суд прыгаварыў абвінавачанага 25 кастрычніка да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Вадзім БЯРОЗКІН, памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота fotki.yandex.ru

←Скралі грошы, каб пакінуць іх у гульнявым аўтамаце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика