Ад пажару згарэў пакой

Источник материала:  
14.09.2012 — ЧП

Жылы дом загарэўся днём у сераду, 12 верасня, па вуліцы Гогаля.

Старшы інжынер інспекцыі дзяржпажарнагляду Сяргей Палітыка расказаў “РГ”, што дом гарэў адкрытым полымем.

Агонь пашкодзіў адзін жылы пакой, другі выгараў поўнасцю. Падчас пажару ў хаце нікога не было.

Гаспадар на той момант быў у сваёй сястры, якая жыве непадалёк. На жаль, хата не застрахаваная. Прычына пажару ўсталёўваецца.

 Вольга ЮРКЕВІЧ.

←Стали известны подробности убийства спасателя в Витебске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика