Мінчанін згарэў на дачы

Источник материала:  
14.09.2012 — ЧП

Пажар здарыўся ў вёсцы Гаішча Ракаўскага сельсавета ў чацвер, 13 верасня. Выратавальнікаў выклікала суседка.

Паводле словаў інспектара Валожынскага дзяржпажнагляду Алёны Корсакавай, да месца пажару прыехалі 4 аўтацыстэрны.

Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, драўляная дача ўжо выгарала знутры, дах праваліўся ўнутр дома.

У пажары загінуў 65-гадовы мінчанін.

Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.

Суседзі па дачы паведамілі выратавальнікам, што гаспадар любіў выпіць. Напярэдадні здарэння ён хадзіў да суседзяў і прапаноўваў набыць ў яго гародніну, каб атрымаць грошы на спіртное.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

←Ад пажару згарэў пакой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика