Віцябляніна асудзяць за гронку вінаграду

Источник материала:  
14.10.2011 17:05 — ЧП

Віцябляніна асудзяць за гронку вінаграду

Еўрарадыё
На 34-гадовага віцябляніна пачалі крымінальную справу за адну скрадзеную гронку вінаграду.

Мужчына схапіў вінаград з латка на вуліцы Смаленскай і збег. Прадпрымальнік, якому належыць латок, звярнуўся ў міліцыю. Тыя злавілі злодзея, але ён паспеў ужо з’есці вінаград.

Прадпрымальнік ацаніў гронку “на вока” ў пяць з нечым тысяч рублёў. Для таго, каб пачаць крымінальную справу, гэтага хапіла. 
←В Барановичском районе за сутки два автомобиля столкнулись с кабанами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика