Бабруйчанін незаўважна выкраў 4,5 тоны цэглы

Источник материала:  
14.10.2011 17:08 — ЧП

Бабруйчанін незаўважна выкраў 4,5 тоны цэглы

Еўрарадыё
26-гадовы мужчына скраў з тэрыторыі Асіповіцкага завода 1320 цаглін. Цэгла належала бабруйскаму будтрэсту №13.

13 кастрычніка на бабруйчаніна пачалі крымінальную справу. Агульная сума крадзенага ацэньваецца ў 1 млн 200 тысяч рублёў.

Дарэчы, сярэдняя вага адной керамічнай цагліны каля 3,5 кг. Атрымліваецца, што прадпрымальны бабруйчанін за адзін раз здолеў незаўважна вывезці з завода 4,5 тоны цэглы. Адбылося гэта 9 верасня, але выявіць падазронага змаглі толькі праз месяц.

Тым не менш, пад варту бабруйчаніна не бралі — ён кампенсаваў шкоду, нанесеную прадпрыемству. 
←Віцябляніна асудзяць за гронку вінаграду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика