Аварыя з удзелам пяці аўто

Источник материала:  
05.08.2011 — ЧП

На трасе Брэст—Мінск недалёка ад вёскі Каўпеніца Баранавіцкага раёна адбылася аварыя, у якую трапіла адразу пяць аўтамашын.

26-гадовы жыхар Баранавіч, які рухаўся ў бок Брэста, не разлічыў дыстанцыю і ўрэзаўся ў спадарожную машыну "Шкода". Ад удару "Шкоду" занесла на ўзбочыну, там яна пратараніла яшчэ тры машыны. Гэта былі аўтамабілі рыбакоў, што вудзілі рыбу ў возеры непадалёку. Яны, дарэчы, не мелі права пакідаць тут свае машыны. У выніку ДТЗ пацярпелі двое: вадзіцель "Шкоды" і жыхар Гродзенскай вобласці, які стаяў ля прыпаркаваных машын. Абодва дастаўлены ў бальніцу.

Яна СВЕТАВА.

←Две аварии на Гомельщине: в одной сбит столб, водитель в больнице. В другой погибли водитель и пять коров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика