У Латвіі затрыманы беларус на скрадзеным у Францыі «Мэрсэдэсе»

Источник материала:  
05.01.2011 14:53 — ЧП

Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі затрымалі на КПП Церахава 32-гадовага грамадзяніна Беларусі, які перасякаў мяжу на аўтамабілі, што быў у вышуку.

Паводле звестак прэс-цэнтра ДПС, аўтамабіль Mercedes Benz быў абвешчаны ў вышук як скрадзены або прысабечаны незаконным шляхам у Францыі.

Мужчыну разам з машынай перадалі работнікам латгальскага рэгіянальнага ўпраўлення паліцыі.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё
←Директор предприятия обокрал безработного в электричке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика