У Латвіі затрыманы беларус на скрадзеным у Францыі "Мэрсэдэсе"
05.01.2011 15:46
—
ЧП
У Латвіі затрыманы беларус на скрадзеным у Францыі "Мэрсэдэсе"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі затрымалі на КПП Церахава 32-гадовага грамадзяніна Беларусі, які перасякаў мяжу на аўтамабілі, што быў у вышуку.Паводле звестак прэс-цэнтра ДПС, аўтамабіль Mercedes Benz быў абвешчаны ў вышук як скрадзены або прыўлашчаны незаконным шляхам у Францыі.
Мужчыну разам з машынай перадалі работнікам латгальскага рэгіянальнага ўпраўлення паліцыі, паведамляе Delfi.