У Бабруйску сямейная пара набрала крэдытаў на 243 млн рублёў
15.12.2010 09:43
—
ЧП
У Бабруйску сямейная пара рабочых ААТ «Белшына» падманным шляхам атрымала больш як 243 млн. рублёў крэдытаў у розных банках горада.
Муж і жонка 1958 і 1956 гадоў нараджэння, раней не судзімыя, з ліпеня 2006 года па кастрычнік
Паводле слоў старшага памочніка пракурора вобласці Алы Кузняцовай,
муж і жонка не мелі не толькі намераў, але і фактычных магчымасцей па выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.10 снежня ў дачыненні да сямейнай пары пракуратурай вобласці распачата справа па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, учыненае групай асоб у асабліва буйным памеры).
Мера стрымання ў дачыненні да падазроных не абіралася.
Падзяліцца навіной:
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН