У Бабруйску адбыўся выбух у жылым доме
Здарэнне адбылося каля 11 гадзін 1 снежня ў пад’ездзе жылога дома 49 па вуліцы Ульянаўскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма.
Пра гэта паведаміў
«Дом гэта вялікі — 825 кватэраў, 25 пад’ездаў. Але эвакуявалі толькі з аднаго пад’езда 18 чалавек. Інфармацыі пра ахвяраў не было».
Паводле папярэдніх звестак міліцыі, выбух адбыўся не ў кватэры. Ад выбуху абваліўся брылёк над дзвярыма ў пад’езд. Прычыны выбуху высвятляюцца. На месцы здарэння працуе аператыўная група.
Выбух адбыўся на першым паверсе дома. Пад’езд выглядае цалкам разбураным. Два аўтамабілі, якія стаялі каля пад’езду, адкінула выбуховай хваляй прыкладна на 5 метраў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выбухнуў балон з кіслародам, які ставілі супрацоўнікі «Водаканалу».
Еўрарадыё