ГУУС: Заўтра ў Мінску пачынаецца аперацыя «Нелегал»
Дадзенае мерапрыемства скіраванае на выкрыванне замежных грамадзян, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі горада; выяўленне каналаў незаконнай міграцыі, яе арганізатараў і асобаў, якія ім судзейнічаюць, а таксама папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў у дачыненні да замежных грамадзян і з іх боку. У названыя тэрміны мінскія міліцыянты правядуць комплексныя адпрацоўкі магчымых месцаў знаходжання нелегалаў, у іх ліку рынкі, гатэлі, інтэрнаты, чыгуначныя станцыі, аб’екты, якія будуюцца, і г.д.
Дарэчы, сёлета «Нелегал» праводзіцца ў сталіцы не ўпершыню. Падчас аналагічнай аперацыі ў кастрычніку мінскімі вартаўнікамі парадку за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі РБ да адміністрацыйнай адказнасці толькі ў Мінску было прыцягнута да адказнасці 358 чалавек, а яшчэ 36 іншаземцаў і асобаў без грамадзянства былі дэпартаваныя за межы Беларусі.
— Улічваючы і аналізуючы вынікі сёлетніх спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Нелегал», можна сказаць, што
незаконная міграцыя замежных грамадзян у Мінску мае месца, аднак не з’яўляецца сістэмнай, і мы выяўляем толькі факты асобных парушэнняў,— адзначыў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Дарашчонак.
guvd.gov.by