У Мінску п'яны кіроўца збіў пешахода на пераходзе +фота
26.11.2010 11:02
—
ЧП
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, аварыя здарылася 25 лістапада прыблізна ў 14.40.
Па словах кіроўцы, ён ехаў па крайняй правай паласе, не паспеў затармазіць і здзейсніў наезд. Мужчына прызнаў, што выпіў за гадзіну да аварыі пляшку віна (на медасведчанні высветлілася, што ў яго крыві 2,95 праміле алкаголю). Ехаў дадому ў Калядзічы, а паехаў праз горад, бо «на кальцавой заторы».
Супрацоўнікі ДАІ расказалі, што падчас тлумачэнняў кіроўца расплакаўся і заявіў: «Лепш бы мяне пасадзілі».
Будзе заведзена крымінальная справа. Вядзецца расследаванне.
Падзяліцца навіной:
Паводле БелаПАН і onliner.by
Паводле БелаПАН і onliner.by