Справа аб выбуху ў Дзень незалежнасці: падманны след
Начынне бомбы, што выбухнула ў ноч на 4 ліпеня 2008 у Мінску
Фотаробат падазраванага ў справе па выбуху
Як стала вядома
Гэтая крымінальная гісторыя пачалася яшчэ 10 чэрвеня 2009.
З Маладзечанскай цэнтральнай райбальніцы ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў гэтую ўстанову са сваёй кватэры дастаўлены рабочы аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. Малады чалавек быў шпіталізаваны з траўмамі правай кісці і ампутацыяй трох пальцаў.Папярэдне было высветлена, што ў руках хлопца выбухнуў… звычайны аднаразовы шпрыц, у якім знаходзілася нейкае рэчыва. Сам жа пацярпелы казаў пра сваю няўдалую спробу вырабіць феерверк з дапамогай шэрагу рэчываў і шпрыца ў якасці кантэйнера. Пасля таго, як дамарослы піратэхнік назваў гэтыя рэчывы, ім шчыльна заняліся супрацоўнікі Упраўлення крымінальнага вышуку МУС. Малады чалавек паведаміў, што «феерверк» ён рабіў з электралітаў, ацэтону і гідраперыту. Апошнія два кампаненты ўваходзілі ў склад выбухной прылады, якая і спрацавала ў ноч на 4 ліпеня 2008 у Мінску.
У распараджэнні Naviny.by знаходзіцца памятка для супрацоўнікаў МУС, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемствах па пошуку падрыўніка. З яе вынікае, што для вырабу бомбы, што выбухнула падчас святочнага канцэрту, выкарыстоўваліся: гайкі, чарцёжная папера, форма пад заліванне, фальга харчовая, перакіс вадароду, ацэтон, таблеткі гідраперыту. У ліку асобаў, на якіх неабходна звяртаць асаблівую ўвагу, называліся грамадзяне, «якія цікавяцца, вырабляюць, захоўваюць выбуховыя рэчывы, піратэхнічныя сумесі, самаробныя выбухныя прылады — выбухныя пакеты, петарды і г.д.».
У кватэры маладзечанца правялі ператрус, але, акрамя слядоў невялікага выбуху, нічога не знайшлі. Аднак аператыўнікам удалося разгаварыць маці пацярпелага. Жанчына прызналася, што пасля таго, як сына павезлі ў шпіталь, яна сабрала ў пакет усе яго «феерверкі» і выкінула іх у найбліжэйшы смеццевы кантэйнер.
Рэчавыя доказы дурасці яе сына са сметніцы з асаблівай асцярожнасцю дасталі спецыялісты групы размініравання. У пакеце знаходзіліся чатыры аднаразовых шпрыцы з заплаўленымі месцамі мацавання іголак, у якіх знаходзілася рэчыва белага колеру і папяровыя клакі.
Паводле заключэння экспертаў, усе даследаваныя прадметы з’яўляюцца самаробнымі выбуховымі прыладамі і прыдатныя для вытворчасці выбухоўкі.Крыміналісты высветлілі і тое, пра што змаўчаў пацярпелы піратэхнік: выбуховае рэчыва было выраблена на аснове трыацэтонтрыпераксіду. Запраўленыя такім адчувальным начыннем шпрыцы маглі выкарыстоўвацца як самастойныя бомбы, так і ў якасці дэтанатараў для асноўнага зараду, які складаецца, напрыклад, з гексагену, які ў сваіх мэтах не раз выкарыстоўвалі тэрарысты па ўсім свеце.
Па звестках Naviny.by, заключэнне экспертызы Галоўнага
Чым выкліканая такая «разбежка» ў часе (ад выбуху ў кватэры жыхара Маладзечна да яго прыцягнення да крымінальнай адказнасці прайшло амаль паўтара года), высветліць пакуль не ўдалося.
Усё яшчэ нічога новага і пра ход следства па рэзананснай справе аб выбуху 4 ліпеня 2008. У праваахоўных органах традыцыйна адказваюць: «Следства працягваецца…»
Даведка. Выбух самаробнай безабалонкавай прылады адбыўся ў 00.26 4 ліпеня 2008 падчас канцэрту каля стэлы «Мінск —
Па факце выбуху была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Расследаванне ўзяў пад асабісты кантроль прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, які, дарэчы, у момант выбуху знаходзіўся на тым святочным канцэрце. Сваімі пасадамі паплаціліся дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас. А вось Уладзімір Навумаў тады ўседзеў ў крэсле міністра ўнутраных справаў. І нават праз паўгода быў поўны рашучасці раскрыць злачынства.
«Да таго часу, пакуль выбух, які адбыўся 4 ліпеня, не будзе раскрыты, я не лягу спаць і не сыду ў адпачынак з чыстым сумленнем», — абяцаў ён 30 снежня 2008 міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў. Цяпер ён ужо не міністр, і навукоўцы з медыкамі нават не дапускаюць, каб чалавек мог так доўга абыходзіцца без сну.У мерапрыемствах па пошуку «злоснага хулігана» першапачаткова быў задзейнічаны практычна ўвесь асабісты склад МУС. Толькі за першы год расследавання былі апытаныя дзясяткі тысяч мінчукоў, а адбіткі пальцаў ўзялі ў больш чым 1,3 мільёна жыхароў Беларусі. Быў складзены
Беларускі навіны