Пацярпеў з-за любві да футбола

Источник материала:  
25.11.2010 10:36 — ЧП
У Віцебску асуджаная жанчына, якая парэзала нажом брата сваёй знаёмай, калі ён глядзеў па тэлебачанні трансляцыю футбольнага матча.

Брат гэтай жанчыны сядзеў на падлозе і мірна глядзеў футбол, яна ж пачала яму перашкаджаць «хварэць» за любімую каманду. Мужчына выправадзіў яе ў прыхожую. Пакрыўджаная госця ўзяла нож і нанесла мужчыне раненні ў грудзі і жывот. Таго шпіталізавалі.

Прыгаворам суда жанчына пазбаўлена волі тэрмінам на пяць гадоў. Акрамя гэтага, яе прымусілі аплаціць пацярпеламу маральныя перажыванні — тры мільёны рублёў. Таксама абавязалі кампенсаваць бальніцы страты на лячэнне пацярпелага — больш за тры мільёны рублёў.


Падзяліцца навіной: 
Аляксандр Пукшанскі, Звязда

←Генеральная пракуратура заступілася за работнікаў прадпрыемства «ЛеГранд»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика