У аварыі турыстычнага аўтобуса ў Егіпце пацярпелі двое беларусаў
Як паведаміў дзяжурны МЗС Беларусі, пацярпелыя пакуль знаходзяцца ў бальніцы, дзе ім аказалі неабходную дапамогу. Беларускі консул вырашае пытанне аб іх выпісцы з лячэбнай установы і дастаўцы ў Хургаду.
Аўтобус з турыстамі перакуліўся мінулай ноччу прыкладна ў 1.00 па мясцовым часе. Паводле інфармацыі егіпецкай паліцыі, вадзіцель турыстычнага аўтобуса, у якім знаходзіліся 50 чалавек, не заўважыў прыпаркаваны на абочыне іншы, зламаны аўтобус, які стаяў без апазнавальных знакаў. Адбылося сутыкненне, у выніку якога аўтобус з турыстамі перакуліўся.
Паводле апошніх звестак, загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку трое расійскіх грамадзян і двое — украінскіх.
Гэта ўжо другая за апошні тыдзень аварыя з удзелам турыстаў у Егіпце.15 лістапада на трасе Хургада — Сафага
БелаПАН