Як махляры рабуюць пенсіянераў
У Фрунзенскім раёне Мінска пенсіянер дапамог міліцыі затрымаць махляра, які пазбаўляў даверлівых грамадзян пенсіі.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, ахвярай гэтак званых «катлетнікаў»
Тым часам з’явіўся яшчэ адзін незнаёмец, які пачаў крычаць, што людзі бачылі, як былі знойдзены нібыта яго грошы. Пажылы чалавек стаў запэўніваць, што пры сабе мае толькі ўласную пенсію. Тады мужчына папрасіў паказаць грошы.
Пакруціўшы іх у руках і пераканаўшыся, што гэта не яго прапажа, грошы вярнуў старому. Пасля чаго накіраваўся да курца і з яго кішэні дастаў нібыта згублены скрутак. Пасля інсцэніроўкі з пярэчаннямі, якая скончылася ўцёкамі «акцёраў», пенсіянер разгледзеў, што трымае ў руках замест пенсіі ўсяго толькі яе рэшткі.У Фрунзенскім РУУС па факце махлярства была распачата крымінальная справа. Аднак вышуковыя мерапрыемствы вынікаў не давалі.
Некалькі дзён таму каля таго ж паштовага аддзялення пенсіянер нечакана ўбачыў таго самага чалавека, які падняў з зямлі скрутак, і патэлефанаваў у міліцыю. Пры затрыманні ў
Супрацоўнікамі міліцыі ўжо ўстаноўлена дачыненне затрыманага як мінімум да трох аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Фрунзенскага раёна. Саўдзельнік злачынстваў пакуль не затрыманы, праводзяцца неабходныя мерапрыемствы па ўстанаўленні яго асобы і вышуку.
БелаПАН