П'янага кіроўцу «маршруткі» не змаглі разбудзіць
20.11.2010
—
ЧП
На шчасце, паведаміў карэспандэнту нашай газеты старшы інспектар па агітацыі АДАІ Маскоўскага РУУС Дзмітрый Максюта, пацярпелых у гэтай аварыі няма, маршрутка рухалася без пасажыраў.
Здарылася ж усё на пачатку адзінаццатай раніцы на перакрыжаванні сталічных вуліц Рафіева і Ясеніна, дзе маршрутка сутыкнулася з тралейбусам, які ехаў у спадарожным напрамку. Што прымусіла гора-кіроўцу сесці за руль маршрутнага таксі ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, ён патлумачыць пакуль не змог: гэты чалавек столькі "заліў за каўнер", што наогул пасля ўчынення ДТЗ яшчэ не сказаў ні слова. Больш за тое, супрацоўнікі міліцыі не змаглі яго разбудзіць і "асалавелага" накіравалі ў бальніцу.
Ігар ГРЫШЫН