Вадзіцель, які сеў за руль нецвярозым, аштрафаваны на 12 мільёнаў 250 тысяч рублёў

Источник материала:  
20.11.2010 — ЧП

Такое пакаранне вынесена судом Кастрычніцкага раёна г. Гродна 37-гадоваму М., паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Першы папераджальны "званок" у выглядзе адміністрацыйнага штрафу (1 мільён 50 тысяч рублёў) і пазбаўлення правоў на тры гады для гэтага кіроўцы прагучаў у жніўні сёлета, калі ён у нецвярозым стане ездзіў па горадзе на аўтамабілі "Нісан Мікра". Ужо не маючы вадзіцельскага пасведчання, М. зноў сеў п'яным за руль, на гэты раз "Нісана Альмеры". Рашэннем суда яму прызначана прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці і пакаранне — штраф у суме 12 мільёнаў 250 тысяч рублёў з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на пяць гадоў. Пры гэтым на абодва вышэйзгаданыя аўтамабілі накладзены арышт, і іх можна пазбавіцца, калі штраф не будзе выплачаны ва ўстаноўлены тэрмін.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

У Бялыніцкім раёне на пажары загінулі два чалавекі

18 лістапада а 5-й раніцы ў МНС паведамілі, што ў раёне вёскі Запакулле на шашы Магілёў—Мінск, дзе ідуць работы па пашырэнні дарогі, гарыць будаўнічы вагончык. У ім было двое: 50-гадовая вартаўніца будоўлі загінула ў агні, а мужчына, нягледзячы на апёкі амаль усяго цела, здолеў выбрацца з палаючага вагончыка. Аднак праз некалькі гадзін ён памёр у рэанімацыі раённай бальніцы. Будаўнічы вагончык і аўтамабіль, які стаяў побач, практычна знішчаныя агнём.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, следчыя цяпер адпрацоўваюць некалькі версій. У спісе: неасцярожнасць пры курэнні, парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі печкі і іншыя.

Ілона Іванова.

←Сгорели на работе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика