У Мастоўскім раёне ў выніку няшчаснага выпадку загінула 8-гадовае дзіця

Источник материала:  
12.11.2010 10:05 — ЧП

Трагедыя адбылася раніцай 7 лістапада. Васьмігадовы хлопчык разам са сваімі стрыечнымі братамі гуляў недалёка ад дома, каля сталовай. За пунктам грамадскага харчавання праходзяць дзве трубы цеплатрасы, а побач знаходзіцца дрэва. Дзеці збудавалі там «тарзанку», на якой каталіся, адштурхоўваючыся ад труб.

Хлопчык вырашыў пажартаваць, звязаў з вяроўкі пятлю, крыкнуў братам, што павесіцца, і надзеў пятлю на шыю.

Паблізу бегаў беспрытульны сабака, які ў гэты момант раптам скочыў дзіцяці на ногі. Яно паслізнулася і звалілася з трубы.

З пятлі хлопчыка дастала жанчына, якая ўбачыла ўсё з акна аўтобуса, але выратаваць дзіця ўжо не атрымалася.


Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Литва не уведомила Беларусь об аварии на Игналинской АЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика