Чатыры месяцы арышту за

Источник материала:  
12.11.2010 10:07 — ЧП
Суд Рэчыцкага раёна прыгаварыў жыхара вёскі Аляксандраўка да чатырох месяцаў арышту і пакрыцця шкоды на суму 1,6 млн. рублёў за незаконную лоўлю рыбы.

Яго саўдзельнік-аднавясковец атрымаў штраф 1,8 млн. і абавязаны пакрыць шкоду ў памеры 1,7 млн. рублёў, паведаміў начальнік дзяржаўнай інспекцыі пры прэзідэнце па ахове жывёльнага і расліннага свету па Гомельскай вобласці Вячаслаў Рогаль.

Паводле яго слоў, у канцы жніўня на рацэ Дняпро ў Рэчыцкім раёне інспектары заўважылі двух мужчын у чоўне, у якіх былі забароненыя прылады лоўлі рыбы і здабыча — ліні, акуні, шчупакі.

Паколькі адзін з рыбакоў ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную лоўлю рыбы,

то прыгавор у дачыненні да яго быў больш суровы — арышт.

Жыхар Гомеля, які таксама прамышляў на Дняпры здабычай рыбы забароненымі прыладамі лоўлі — сеткамі з лёскі, пазбавіўся паводле прыгавору суда больш як 5 млн. рублёў. 25 кг рачной рыбы былі ацэненыя ў 3,4 млн. рублёў, штраф склаў 1,8 млн. рублёў.

За 10 кг рыбы, злоўленай забароненымі сеткамі з лёскі, жыхар Рэчыцы пакараны штрафам у памеры 2,1 млн. рублёў, а таксама абавязаны пакрыць шкоду, нанесеную прыродзе, у памеры 1,8 млн. рублёў.


Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

←У Мастоўскім раёне ў выніку няшчаснага выпадку загінула 8-гадовае дзіця

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика