Сем гадоў турмы за ДТЗ з трыма смерцямі
Аб гэтым паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук.
Аварыя адбылася 6 лістапада 2009 года ў Ляхавіцкім раёне на аўтадарозе Баранавічы — Ляхавічы. Пры пад’ездзе да Ляхавічаў мінчанін, кіруючы аўтамабілем
якая ўкладвала тратуарную плітку ў Ляхавічах.
У выніку кіроўца «Ровера» (1968 года нараджэння і два яго пасажыры 1972 і 1968 гадоў нараджэння) загінулі на месцы здарэння. Яшчэ тры пасажыры (1961, 1963 і 1982 гадоў нараджэння) атрымалі цяжкія траўмы. Пацярпеў і сам вінаваты ў ДТЗ.
Усе чацвёра пацярпелых у ДТЗ сталі інвалідамі першай і другой груп.2 верасня 2010 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў мінчаніна вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асоб).
Па прыгаворы суда яму было прызначана пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.
2 лістапада калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла касацыйную скаргу асуджанага і пакінула вынесены яму прыгавор без змянення.
БелаПАН