Мінскі пенсіянер выклікаў міліцыю,
1 лістапада
У СМС, дасланай з нумара замежнага сотавага аператара, прапаноўвалася для атрымання выйгрышу патэлефанаваць на гэты нумар або зайсці на сайт і далей кіравацца інструкцыямі. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС растлумачылі пенсіянеру, што,
калі ён пачне выконваць прапанаваныя дзеянні, можа стаць чарговай ахвярай махляроў.Як растлумачыў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, калі
—
Гэтым забруджаныя ўсе сацыяльныя сеткі. Гэта і ўзлом анкет сяброў з масавай рассылкай і вымаганнем грошай. Да ўсіх прапаноў выйгрышу трэба ставіцца скептычна і задаваць сабе пытанне: «Што я зрабіў для таго, каб атрымаць гэтую суму?» І калі вы заплацілі 10 долараў за тое, каб «выйграць» 500 тысяч долараў, лічыце гэта платай за тое шоу, удзельнікам якога вы сталі. Затое вы атрымалі бясцэнны вопыт, — пракаментаваў Аляксандр Ластоўскі.
Аляксандр Ластоўскі нагадаў, што ў Беларусі вядомыя выпадкіМахляры выманьваюць у беларусаў нязначныя (10–20 тысяч рублёў) сумы ў надзеі на тое, што ахвяры не будуць звяртацца ў міліцыю. Так было ў выпадку з аб’явай на адным з вядомых беларускіх сайтаў. У раздзеле «Праца» была надрукаваная прапанова ад імя вядомага выдавецтва аб наборы тэкстаў. Але спачатку патэнцыяльным кандыдатам трэба было аплаціць 12 тысяч за дыск. Пасля таго, як ахвотнікі аплачвалі гэтую суму, «працадаўцы» пераставалі адказваць на электронныя лісты… Аляксандр Ластоўскі нагадаў, што за любы тавар ці паслугу, аказаную ў
Алена Аўчыннікава, Звязда