МНС назвала папярэднюю прычыну выбуху ў Пінску
Аб вялікай запыленасці на месцы катастрофы «НН» паведамілі і супрацоўнікі фабрыкі.
Так званыя «аб’ёмныя выбухі» з’яўляюцца адной з самых небяспечных з’яваў на вытворчасці. Пры адсутнасці неабходнай вентыляцыі у памяшканнях невялікіх памераў (мукамольны цэх, прадпрыемства па перапрацоўцы цукру, вугальная шахта) шчыльнае воблака пылу любога гаручага рэчыва робіцца небяспечным. У такіх умовах дастаткова мізэрнай крыніцы агню, каб адмыўся выбух.
Выбух дробнага драўлянага пілавіння, узнятага ў паветра, здольны бурыць сцены з прычыны вялізнай плошчы кантакту рэчыва з кіслародам.За долі секунды ўспыхвае надзвычай вялікі аб’ём.
Да таго ж
вытворчасць паліўных гранул (пелетаў) звязанае з высокімі тэмпературамі. Сыравіну для іх (пілавінне, кару і г.д.) расціраюць да кансістэнцыі мукі. Атрыманая маса ідзе ў сушылку, адтуль — у
У МНС таксама зазначаюць, што паводле сведкаў здарэння ў памяшканні цэху выбухнулі паравыя катлы, аднак гэтая версія пакуль не пацверджаная.
На прадпрыемстве «Пінскдрэў» ніякіх каментароў адносна здарэння 25 кастрычніка не даюць. У прыёмнай генеральнага дырэктара холдынга Ларана Арэніча размаўляць аб выбуху на прадпрыемстве адмовіліся.
Канчаткова прычыны здарэння стануць вядомымі пасля разбору завалаў.
Алесь Пілецкі