Памёр трэці пацярпелы падчас выбуху ў Пінску

Источник материала:  
26.10.2010 10:17 — ЧП

Фота з сайта МНС Беларусі

Памёр трэці пацярпелы падчас выбуху ў Пінску -- мужчына сярэдняга веку.

Аб гэтым паведамілі ў МНС Беларусі.

Тымчасам 12 чалавек, што пацярпелі падчас выбуху 25 кастрычніка, перавялі ў шпіталі Мінска і Брэста.

Пра гэта «НН» паведаміў намеснік галоўнага доктара Пінскай цэнтральнай бальніцы Андрэй Навумчык.

Вядома, што іх стан вельмі цяжкі.

У пінскім шпіталі засталося два чалавекі, што знаходзяцца ў больш лёгкім стане.

Пераведзеныя пацярпелыя знаходзяцца ў апёкавым цэнтры брэсцкага абласнога шпіталя і апёкавай рэанімацыі мінскага Гарадскога шпіталя хуткай медыцынскай дапамогі.

Падзяліцца навіной: 
АП, фота МНС

←Число жертв взрыва на фабрике в Пинске выросло до трех человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика