ДТЗ пад Мінскам: пацярпелі чатыры чалавекі
22.10.2010 11:49
—
ЧП
Адзін чалавек загінуў і тры атрымалі траўмы 21 кастрычніка ў выніку ДТЗ у Мінскім раёне.
Як паведаміў начальнік службы прафілактыкі і прапаганды бяспекі дарожнага руху спецпадраздзялення ДПС «Страла» ўпраўлення ДАІ МУС Яўген Лапец, аварыя адбылася непадалёк ад пасёлка Гатава.
У выніку ДТЗ кіроўца легкавой аўтамашыны загінуў, а трое пасажыраў 22–23 гадоў, якія ехалі з ім, атрымалі траўмы і змешчаныя ў бальніцу.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН