Жорсткая расправа над дзяўчынай
22.10.2010 11:52
—
ЧП
У кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Гагарына ў Вілейцы 18 кастрычніка ў вельмі цяжкім стане, з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай
была знойдзена 18-гадовая дзяўчына.Па падазрэнні ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў міліцыя затрымала 29-гадовага брата пацярпелай.
Дзяўчыну адвезлі ў рэанімацыю. Яе брата, які раней быў чатыры разы судзімы, у тым ліку, за пагрозу забойствам, затрымалі каля васьмі гадзін вечара ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Пры затрыманні ён нічога не мог патлумачыць.
У кватэры ў момант здарэння брат з сястрой знаходзіліся ўдваіх, таму ўстанавіць прычыну такой жорсткай расправы адразу не ўдалося. Устаноўлена толькі: удары былі нанесеныя тупым прадметам. Магчыма, малатком.
Падазроны цяпер знаходзіцца ў ізалятары.
Падзяліцца навіной:
Рэгіянальная газета
Рэгіянальная газета