У Мінску забіты грамадзянін Узбекістана
21.10.2010 13:48
—
ЧП
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска распачала справу па ч. 1 арт. 139 КК (забойства) у дачыненні да 39‑гадовага мінчаніна, супрацоўніка камерцыйнай арганізацыі.
Як паведамілі ў раённай пракуратуры, мужчына падазраецца ў забойстве грамадзяніна Узбекістана, які меў від на жыхарства ў Беларусі.
Труп 39‑гадовага ўзбека з нажавым раненнем грудной клеткі быў выяўлены ўначы 20 кастрычніка ў кватэры жылога дома на вуліцы Гурскага ў сталіцы. Устаноўлена, што мужчыны разам выпівалі. На гэтым фоне ўсчалася сварка, вынікам якой і стала забойства.
Загінулы працаваў у Мінску будаўніком, жыў разам з беларускай жонкай.
Падазраваны ў забойстве затрыманы.Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН