Супрацоўнік аўтамыйкі разбіў чужы BMW X6

Источник материала:  
21.10.2010 14:00 — ЧП

Супрацоўнік аўтамыйкі разбіў чужы BMW X6
Фота Onliner.by.

Як паведаміла ДАІ Партызанскага раёна, аварыя адбылася 4 кастрычніка. Адміністратар адной з мінскіх аўтамыек раніцай вырашыў пракатацца на BMW X6, якую пакінуў сталы кліент мыйні. Праўда, нябога апраўдваецца, што хацеў машыну заправіць.

Ён ехаў запраўляцца з хуткасцю каля 110 км/г па вуліцы Радыяльнай. Але не даў рады кіраванню і ўехаў у дрэва. Аўтамабіль у выніку аказаўся даволі моцна пашкоджаны.

А што ж адміністратар? Як аказалася, ён быў без правоў і выпіўшы. У яго крыві знайшлі 1,78 праміле алкаголю, паведамілі ў ДАІ. Гэта далёка не бутэлька піва, а вялікая доза гарэлкі.

Зараз яму пагражае штраф, з яго злупяць грошы за рамонт аўто. А за згон аўтамашыны Савецкі РУУС распачаў крымінальную справу.

Падзяліцца навіной: 
КаМ; фота auto.onliner.by

←У Мінску забіты грамадзянін Узбекістана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика