У ЗША горны казёл забадаў пенсіянера да смерці
18.10.2010 10:18
—
ЧП
У амерыканскім штаце Вашынгтон пажылы мужчына памёр пасля нападу горнага казла.
Інцыдэнт адбыўся ў мінулую суботу ў нацыянальным парку «Алімпік». Мужчына 63 гадоў шпацыраваў у лесе, калі на яго напаў горны казёл. Праз некалькі гадзін пацярпелы памёр у шпіталі.
Прадстаўнікі ўладаў не паведамілі падрабязнасцяў здарэння, аднак адзначылі, што характар ранаў на целе загінулага сведчыць пра тое, што яны былі атрыманыя ў выніку нападу менавіта такой жывёлы.
Пазней казла высачылі і забілі паляўнічыя. Труп будзе дастаўлены ветэрынару для правядзення экспертызы.
Падзяліцца навіной: