Адкруціў палец міліцыянеру

Источник материала:  
18.10.2010 10:33 — ЧП

У Оршы начная пагоня на аўто супрацоўнікаў ДАІ за парушальнікам правілаў дарожнага руху завяршылася пагоняй ужо без машын і бойкай.

Як паведаміў Дзмітрый Кубракоў, памочнік пракурора горада Оршы, пасля наведвання саўны ноччу ўладальнік аўто рашыў падвезці дамоў сваю дзяўчыну. Ехаў з хуткасцю 80–90 кіламетраў у гадзіну, чым парушаў правілы, да таго ж быў нецвярозы за рулём, бо піў у саўне каньяк. Супрацоўнікі ДАІ — у пагоню. Але кіроўца толькі прыбавіў хуткасць. На адным з паваротаў не справіўся з кіраваннем, і машына ўрэзалася ў слуп асвятлення. Вадзіцель пакінуў салон і пабег, пакінуўшы ў машыне дзяўчыну. Супрацоўнікі ДАІ пабеглі за ім, адзін, які з’яўляецца кандыдатам у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, вельмі хутка дагнаў парушальніка. Але злавіць яго было няпроста, бо ён аказаўся таксама кандыдатам у майстры спорту — але па вольнай барацьбе… Дапамаглі затрымаць парушальніка іншыя міліцыянеры. Пры вынясенні прыгавору ў судзе ўлічылі ўсе акалічнасці справы: і тое, што аматар хуткасцяў раскаяўся… Пакаралі на год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на адзін год.

Яшчэ адзін жыхар Оршы аказаў супраціўленне міліцыянеру ў медыцынскім выцвярэзніку. Памочнік дзяжурнага гэтай установы папрасіў выкласці ўсе рэчы з кішэняў, паколькі так патрабуецца пры змяшчэнні на «начлег». Той не пажадаў гэта зрабіць, больш за тое, перашкаджаў асабістаму дагляду. У выніку выкруціў палец вартавому парадку. За ўчыненне насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў гэты грамадзянін прыгавораны да шасці месяцаў пазбаўлення волі.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←У ЗША горны казёл забадаў пенсіянера да смерці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика