Скралі двойчы з «МАЗа» металалом
14.10.2010 08:34
—
ЧП
Вадзіцель і газарэзчык унітарнага прадпрыемства Аршанскага раёна, а таксама беспрацоўны жыхар Оршы падазраюцца ў тым, што са службовага «МАЗа» скралі 1,7 тоны металалому, які належыць Аршанскай дыстанцыі пуці.
Яны ж на наступны дзень з гэтай жа машыны скралі яшчэ 1,5 тоны металалому.
Скрадзенае канфіскавалі. Высвятляюцца падрабязнасці. У прыватнасці, не рукамі ж перацягнулі і схавалі такую колькасць металічнага «хламу»? Не казачныя волаты…
Падзяліцца навіной:
Звязда
Звязда