Cправа міліцыянера, які абвінавачваецца ў забойстве дзяўчыны, перададзена ў суд
паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласці.
Канчатковае абвінавачанне міліцыянеру прад`яўлена па п. 13 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса
(забойства з хуліганскіх меркаванняў).Першапачаткова ён абвінавачваўся ў замаху на забойства (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 КК), бо на момант распачынання справы дзяўчына была жывая.
Начальнік аддзела па важнейшых справах пракуратуры вобласці Юрый Дзям`янчык растлумачыў, што абвінавачанне было перакваліфікавана на забойства з хуліганскіх меркаванняў, бо фактычна матыў адсутнічае.
«Забойства было — гэта факт, а матыву забіваць не было, ён гэта ўчыніў беспадстаўна», — дадаў Дзям`янчык.***
Нагадаем, трагедыя адбылася 6 ліпеня. У 23.00 участковы міліцыянер Рагачоўскага РАУС параніў з табельнага пісталета ў службовай машыне
Устаноўлена, што міліцыянер на момант учынення злачынства быў п`яны — у яго крыві выяўлена каля 1,8 праміле алкаголю. У крыві яго
Пасля забойства міліцыянерам дзяўчыны ў Рагачоўскім раёне больш за трыццаць супрацоўнікаў і кіраўнікоў сістэмы МУС былі прыцягнутыя да адказнасці — ад вымоў да звальнення. Службовая праверка, праведзеная ўпраўленнем уласнай бяспекі МУС, паказала, што прычыны ўчынення злачынства — гэта не толькі «нізкія асабістыя маральныя якасці» міліцыянера, але і практычна поўная адсутнасць кантролю з боку кіраўніцтва Рагачоўскага РАУС і Гомельскага УУС.
За грубае парушэнне дысцыпліны звольнены з міліцыі абвінавачваны ў забойстве дзяўчыны ўчастковы і тры яго калегі, якія знаходзіліся на месцы ўчынення злачынства. Дысцыплінарна былі пакараныя кіраўнікі Рагачоўскага РАУС, Гомельскага УУС і тры кіраўнікі ўпраўленняў МУС, адказныя за ахову грамадскага парадку, прафілактыку, кадры і следства.
Алена Германовіч, БелаПАН