Скралі двойчы з "МАЗа" металалом

Источник материала:  
14.10.2010 — ЧП

Вадзіцель і газарэзчык унітарнага прадпрыемства Аршанскага раёна, а таксама беспрацоўны жыхар Оршы падазраюцца ў тым, што са службовага "МАЗа" скралі 1,7 тоны металалому, які належыць Аршанскай дыстанцыі пуці. Яны ж на наступны дзень з гэтай жа машыны скралі яшчэ 1,5 тоны металалому. Скрадзенае канфіскавалі. Высвятляюцца падрабязнасці. У прыватнасці, не рукамі ж перацягнулі і схавалі такую колькасць металічнага "хламу"? Не казачныя волаты...

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

Зладзеі паквапіліся на катэджы Мінскага раёна

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ждановіцкага аддзела міліцыі Мінскага РУУС затрымалі дваіх жыхароў Валожынскага раёна за серыю крадзяжоў з катэджаў.

Паводле слоў прэс-афіцэра Мінскага РУУС Наталлі Свідуновіч, на працягу верасня мужчыны 1977 і 1983 гадоў нараджэння, беспрацоўныя, раней судзімыя, здзейснілі пяць крадзяжоў з катэджаў, размешчаных у пасёлках Ратамка і Хацежына, вёсцы Юхнаўка Мінскага раёна. Зламыснікі дасканала рыхтаваліся да злачынных дзеянняў: днём адсочвалі прывабныя дамкі, выбіралі тыя, што без ахоўнай сігналізацыі, а ноччу прыязджалі "на справу". Выломлівалі замкі і выносілі ўсё, што трапляла пад руку — ад будаўнічых інструментаў да бытавой тэхнікі, аўдыя- і відэаапаратуры.

Прыкладны кошт скрадзенага — звыш 10 мільёнаў рублёў. Чужое дабро збывалася на рынку ў Ждановічах. Як высветлілася, зладзеі раней падзараблялі на будаўніцтве катэджаў у згаданых пасёлках. У дачыненні да затрыманых заведзеная крымінальная справа.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

←В Минске среди бела дня прямо с завода угнали трактор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика