У жудаснай аварыі на Лідчыне пацярпелі восем чалавек (фота)
Жудасная аварыя адбылася ў Лідскім раёне ў канцы мінулага тыдня. Але пра гэта стала вядома толькі цяпер. У мінулую суботу раніцай каля вёскі Малейкаўшчызна лоб у лоб сутыкнуліся Opel і Mercedes. Раненні атрымалі восем чалавек, паведамляе УДАІ МУС.
Каля 09:30
Інспектары здзіўляюцца: аварыя адбылася раніцай на прамым участку дарогі. Дарога была сухой. Не выключана, што кіроўца Opel ехаў хутчэй за дазволенае. Ён неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДР, у тым ліку за перавышэнне хуткасці руху больш чым на 20 км/ч.
auto.onliner.by