За апошні месяц ратавальнікі адлавілі ў Мінску трох змей

Источник материала:  
07.09.2010 14:24 — ЧП
За апошні каляндарны месяц ратавальнікі адлавілі ў Мінску трох змей, паведаміў прэс-сакратар гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік.

Так, 5 жніўня каля жылога дома ў Мінску ратавальнікі адлавілі невялікага пітона, які лічыцца неядавітай змяёй. А ўжо 11 жніўня ў сталіцы каля галубятні была адлоўлена каліфарнійская каралеўская змяя-альбінос — таксама неядавітая.

Апошні выпадак зафіксаваны 6 верасня — сталічныя ратавальнікі адлавілі кобру на лесвіцы магазіна па вуліцы Веры Харужай. У МНС патэлефанавалі прахожыя, якія заўважылі змяю.

Прэс-сакратар адзначыў, што ва ўсіх выпадках не атрымалася ўстанавіць уладальнікаў рэптылій, а таксама якім чынам змеі трапілі ў горад. Паводле слоў Лапаніка, усе змеі былі перададзены сталічнаму заапарку.

Прэс-сакратар гарадскога ўпраўлення МНС таксама паведаміў, што сёлета ў сталіцы не было выпадкаў адлову дзікіх жывёл. Раней у Мінску быў выпадак, калі на праезную частку ў Малінаўцы выйшаў лось. Лапанік таксама згадаў сітуацыю, калі з Мінскага заапарка збеглі горныя казлы і зайшлі на тэрыторыю адной са станцый МНС. Ратавальнікі адлавілі ўцекачоў і вярнулі ў заапарк.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←У жудаснай аварыі на Лідчыне пацярпелі восем чалавек (фота)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика