ГУУС: Не адмыкайце дзвярэй «сацработнікам»
У якасці нагляднага прыкладу можна прывесці раскрытую нядаўна мінскімі міліцыянтамі серыю крадзяжоў у пажылых гараджан. Так, яшчэ ў лютым гэтага года ў Маскоўскае РУУС з заявамі звярнуліся дзве пенсіянеркі, у госці да якіх наведалася адна і тая ж маладая жанчына, якая прадставілася супрацоўніцай ЖЭСа. Пасля яе візітаў з кватэр пенсіянерак былі скрадзеныя 80 тысяч і больш за мільён рублёў адпаведна. Праз некалькі месяцаў злачынку затрымалі…
Як высветлілася на следстве, уся тактыка злачынкі грунтавалася на залішняй даверлівасці і наіўнасці пажылых людзей, гатовых пайсці на кантакт з першым сустрэчным, не патрабуючы ў таго адпаведных дакументаў, якія пацвярджаюць асобу і прыналежнасць да пэўнай арганізацыі.
У сувязі з вышэйсказаным яшчэ раз нагадаем пажылым гараджанам элементарныя меры засцярогі:1. Варта памятаць, што ў пераважнай большасці выпадкаў ні адна сацыяльная служба не накіруе свайго работніка да жыхара без яго папярэдняй заяўкі! Сацслужбы альбо запрашаюць жыхара да сябе, альбо накіроўваюць спецыяліста па заяўцы самога жыхара! Выключэнне складаюць работнікі Мінгаза, якія без выкліку жыхара могуць з’явіцца на парозе яго кватэры. У такім выпадку алгарытм дзеянняў грамадзяніна вельмі просты: у кожнай кватэры ёсць кніжка, у якой пазначаныя кантактныя тэлефоны дадзенай службы. Патэлефанаваўшы па іх, вы можаце даведацца, ці накіроўвалі да вас менавіта гэтага спецыяліста.
2. Сцеражыцеся адкрываць дзверы сваіх кватэр незнаёмым людзям, нават калі яны прадстаўляюцца сацыяльнымі работнікамі, службоўцамі ЖЭС ці энерганагляду. У сувязі з гэтым неабходна падкрэсліць, што, як правіла, пенсіянеры ведаюць у твар сацработнікаў або паштальёнаў, якія іх абслугоўваюць. У іншых службовых асобаў абавязкова павінны быць дакументы, якія пацвярджаюць іх прыналежнасць да той ці іншай установы. Нялішнім будзе патэлефанаваць і праверыць, ці ёсць такі супрацоўнік ва ўказанай арганізацыі (аддзел сацыяльнага абслугоўвання, ЖЭС і г.д.). Памятайце пра тое, што залішняя гасціннасць тут зусім не патрэбная.
3. Не дазваляйце візітантам хадзіць па пакоях без вас. Перад тым як пусціць, паклічце
4. У дзень атрымання пенсіі лепш наведваць паштовыя аддзяленні і ашчадбанкі сумесна са сваякамі або людзьмі, якім вы давяраеце. Атрымаўшы пенсію, пералічыце грошы незаўважна для навакольных. Выходзячы, звярніце ўвагу, ці не ідзе за вамі незнаёмы. Не ўступайце з ім у гутаркі. Не паддавайцеся ні на якія прапановы, яны, хутчэй за ўсё, будуць падманнымі. Не верце, што задарма можна ўзбагаціцца і памножыць тую суму, якую вы атрымалі законна. Не губляйцеся, калі «выпадкова» знайшлі нечы кашалёк. Звярніце на яго ўвагу навакольных, а самі прайдзіце міма, не падымаючы. Хутчэй за ўсё, гэта хітрыкі махляроў. Сцеражыцеся дамаўляцца пра
5. У сувязі з тым, што пачасціліся выпадкі, калі фальшывыя супрацоўнікі розных сацыяльных і камунальных арганізацый замест звыклага крадзяжу прапануюць сваім ахвярам падпісаць
guvd.gov.by