Аўтамабільны затор ў Кітаі расцягнуўся на 9 дзён і 100 км

Источник материала:  
24.08.2010 12:14 — ЧП
На кітайскай аўтамагістралі Тыбет — Пекін утварыўся гіганцкі аўтамабільны затор працягласцю больш як 100 кіламетраў.

Ён доўжыцца ўжо дзевяць дзён, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Да ўзнікнення такога вялізнага аўтамабільнага затору прывялі дарожныя работы, якія праводзіліся на некаторых участках хуткаснай трасы, а таксама перагружанасць руху. Акрамя гэтага, стан затора ўскладняюць рэгулярныя аварыі і паломкі аўтамабіляў.

Вадзіцелі спадзяюцца, што дарожная сітуацыя палепшыцца ў верасні — пасля завяршэння рамонтных работ. Адзначаецца, што дарожнае палатно было разбурана з-за інтэнсіўнага грузавога руху. Цяпер аўтамабілісты забаўляюць сябе ў заторах гульнямі ў карты і шахматы. А мясцовыя жыхары, карыстаючыся сітуацыяй, арганізавалі дробны бізнес, прадаючы кіроўцам ежу і напіткі па шматразова завышаных цэнах. У той жа час узніклі масавыя перабоі паставак у Пекіне, дзе амаль 20 млн. жыхароў чакаюць дастаўкі грузаў.

Сітуацыю па ўсёй працягласці затору кантралююць больш як 400 паліцэйскіх.

У 2010 годзе Пекін заняў другое месца ў спісе гарадоў з самай неспрыяльнай дарожнай сітуацыяй. Ён атрымаў 99 балаў са 100, уступіўшы толькі Мехіка. Пры гэтым амаль палова жыхароў кітайскай сталіцы лічаць, што апошнім часам сітуацыя на дарогах горада палепшылася.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←ГУУС: Не адмыкайце дзвярэй «сацработнікам»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика