Глыбачанін атрымаў 350 тысяч штрафу за здзек з птушкі

Источник материала:  
27.07.2010 10:02 — ЧП

27 ліпеня Глыбоцкі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу чалавека, які мучыў птушку. Глыбачанін атрымаў пакаранне ў 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў). Віну сваю ён прызнаў і пайшоў плаціць штраф.

Нагадаем, 30 мая адзін з жыхароў вул. Паўднёвай у Глыбокім злавіў галку і зрабіў з яе "жывое пудзіла" -- прывязаў да шаста на гародзе. Птушка торгалася і крычала. Гэта заўважылі суседзі і патэлефанавалі ў інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету. Супрацоўнікі інспекцыі прыбылі на месца, вызвалілі галку і склалі пратакол.

Падзяліцца навіной: 
УС

←У

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика