Загадчыца дзіцячага садка падазраецца ў крадзяжы бюджэтных сродкаў

Источник материала:  
27.07.2010 10:58 — ЧП

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС Мінска распачатая справа па ч. 2 арт. 210 КК ( крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да 37-гадовай загадчыцы дзіцячага сада.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, з ліпеня 2009 года па студзень 2010 года яна фіктыўна аформіла ў штат работнікаў мінчаніна, які ніякай працы не выконваў. Налічаныя ж грашовыя сродкі, якія склалі ў агульнай суме больш за 5,5 мільёна рублёў, загадчыца прысвойвала, паралельна фіктыўна аформіўшы табелі працоўнага часу вартаўніка, чым нанесла ўрон яшчэ на 3 мільёны рублёў. У цяперашні час абвінавачаная адпушчана пад падпіску аб нявыездзе. Праводзіцца расследаванне.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Глыбачанін атрымаў 350 тысяч штрафу за здзек з птушкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика